Распаўсюджванне перыядычнага друку ва ўмовах развіцця новых тэхналогій

Распаўсюджванне перыядычнага друку ва ўмовах развіцця новых тэхналогій

Сёння ў РУП «Дом прэсы» адбыўся семінар-практыкум Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку на тэму «Распаўсюджванне перыядычнага друку ва ўмовах развіцця новых тэхналогій: актуальныя аспекты рэалізацыі перыёдыкі ў сістэме «Саюздрук». 

Удзельнікам мерапрыемства быў накіраваны прывітальны адрас ад імя першага намесніка Міністра інфармацыі Паўла Лёгкага. 

«Сёння Саюз аказвае інфармацыйна-метадычную і практычную дапамогу ў рэалізацыі задач павышэння эфектыўнасці дзейнасці галіны, укараненні новых тэхналогій, наладжванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў, узаемадзейнічае з замежнымі арганізацыямі, якія працуюць на рынку друкаванай прадукцыі», - гаворыцца ў прывітанні. 

«Правядзенне семінара паслужыць вырашэнню задач стварэння эфектыўнага рынку друкаванай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь, адкрые новыя перспектыўныя магчымасці для плённага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва». 

У ходзе семінара былі разгледжаны шляхі ўдасканалення рознічнага гандлю прадукцыяй друкаваных сродкаў масавай інфармацыі праз сістэму «Белсаюздрук». З дакладамі выступілі прадстаўнікі СМІ краіны: намеснік галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Мікалай Літвінаў, вядучы спецыяліст па маркетынгу аддзела развіцця упраўлення перспектыўнага развіцця рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» Святлана Вішняк, галоўны рэдактар газеты «Аргументы і факты ў Беларусі» Ігар Сакалоў, галоўны рэдактар газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі» Андрэй Ляўкоўскі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» Анастасія Радикевич, галоўны рэдактар часопіса «Алеся» Ларыса Ракоўская, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Вотинова, галоўны рэдактар газеты «Зорька» Людміла Грамовіч. 

У завяршэнні мерапрыемства выступіла намеснік Дырэктара РУП «Белсаюздрук» Святлана Ніканава, якая падзялілася вопытам работы па прафесійнай адаптацыі і навучанню гандлевага персаналу.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 581
Галіны дзейнасці:
Падзея: