Карэліцкая раённая газета “Полымя” адзначае юбілей

Карэліцкая раённая газета “Полымя” адзначае юбілей

13 лютага Карэліцкая раённая газета “Полымя” адзначае юбілей. 

75 гадоў мінула з таго часу, калі незадоўга да вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пабачыў свет першы нумар газеты Мірскага падпольнага райкама КП(б) Беларусі “Сцяг свабоды”.

Газета інфармавала людзей аб падзеях на фронце, расказвала аб баявых аперацыях народных мсціўцаў.

У пасляваенны час і наступныя дзесяцігоддзі журналісты працягвалі сумленна рабіць сваю прафесійную праву – стваралі летапіс Карэліччыны, захоўвалі і прымнажалі яе духоўную і культурную спадчыну, садзейнічалі сацыяльна-эканамічнаму росквіту роднага краю.

За творчыя дасягненні газета неаднаразова ўзнагароджвалася на абласных і рэспубліканскіх конкурсах друкаваных СМІ.

Віншаванне калектыву рэдакцыі нікіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч

"Сёння, калі патрабны новыя падыходы ў падачы матэрыялаў, больш аператыўны водгук журналістаў на праблемы сучаснасці, газета “Полымя” імкнецца выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, быць , як і раней, цікавай для сваіх чытачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 469
Галіны дзейнасці:
Рэгіёны Беларусі: