«Рэспубліцы» – 30!

«Рэспубліцы» – 30!

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Рэспубліка» з 30-гадовым юбілеем выдання.

«На працягу гэтага часу газета «Рэспубліка» з’яўляецца адным з вядучых рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, з годнасцю трымае высокую прафесійную планку і застаецца адданай галоўным прынцыпам журналістыкі – сумленнасці, аб’ектыўнасці, удумлівасці. Сведчанне таго – нязменная любоў і цікавасць чытачоў», – гаворыцца ў віншаванні.

Усё гэта, безумоўна, дзякуючы зладжанай працы і высокаму прафесіяналізму творчага калектыву, якому заўсёды былі ўласцівы адказнасць, самаадданасць і неабыякавае стаўленне да працы.

Уладзімір Пярцоў асабліва адзначыў, што сёння выданне ўяўляе сабой годны прыклад сапраўды сучаснай газеты высокага ўзроўню.

Дзейсная праца журналістаў выдання неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі. Сведчаннем прызнання з боку прафесійнай супольнасці сталі ўзнагароды, якіх «Рэспубліка» была была неаднаразова ўдастоена па выніках Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» і іншых творчых спаборніцтваў.

Урадавае выданне адкрыта для кампетэнтнай, шырокай дыскусіі па сацыяльных, эканамічных, палітычных і іншых важных праблемах грамадства.

Міністр выказаў упэўненасць, што і надалей «Рэспубліка» будзе ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётам нашай Айчыны.

Уладзімір Пярцоў пажадаў калектыву выдання поспехаў у дасягненні высакародных мэт і новых творчых вяршынь, што будзе садзейнічаць новым здзяйсненням на карысць роднай Беларусі, а таксама міру і дабрабыту ў сем’ях, добрага здароўя, новых выдатных творчых дасягненняў, адзінства і аптымізму.

Апублікавана:
Праглядаў:
236