Семінар аб ролі прэс-службаў адбыўся ў Акадэміі кіравання

Семінар аб ролі прэс-службаў адбыўся ў Акадэміі кіравання

У рамках рэалізацыі праекта "Шлях да поспеху" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбыўся практыка-арыентаваны семінар "Роля прэс-службаў, падраздзяленняў па сувязях з грамадскасцю і СМІ ў правядзенні ідэалагічнай работы". 

Гэты праект накіраваны на садзейнічанне кар'ернаму руху і прафесійнаму развіццю таленавітай моладзі з ліку асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв, павышэнне кадравага патэнцыялу дзяржаўных органаў і арганізацый краіны, прыцягненне моладзі да дзяржаўнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, папулярызацыю і павышэнне прэстыжу дзяржаўнай службы. 

У праекце прымаюць удзел маладыя людзі, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці. Тым не менш, усе яны ў будучым могуць разглядацца на розныя кіруючыя пасады. Праект "Шлях да поспеху" дасць магчымасць садзейнічаць прафесійнаму развіццю і кар'ернаму руху таленавітай моладзі. Міністэрства інфармацыі цалкам падтрымлівае гэту ініцыятыву Акадэміі кіравання і будзе садзейнічаць паспяховай рэалізацыі гэтага праекта. 

Апублікавана:
Праглядаў:
1 247
Падзея: