Шматтомная скарбніца беларускай літаратуры

Шматтомная скарбніца беларускай літаратуры

19 студзеня ў 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэзентацыя выдадзеных збораў твораў класікаў беларускай літаратуры І. Навуменкі, У. Караткевіча, Я. Брыля "Шматтомная скарбніца беларускай літаратуры".
 
У прэзентацыі прымуць удзел прадстаўнікі Мінінфарма, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак.  10-томны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі прадставяць галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук і дачка пісьменніка - Валерыя Навуменка.

25 тамоў твораў Уладзіміра Караткевіча прэзентуе кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Верабей (ужо выйшла 16 тамоў).

Загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Цэнтра даследаванняў  беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Васілевіч прадставіць 10-томнае выданне збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (першыя два тамы выходзяць у 2018 годзе).

Апублікавана:
Праглядаў:
291