Сістэма каардынат

Сістэма каардынат

Кніга члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатніка друку Беларусі Зоі Падліпскай «Сістэма каардынат»  асвятляе гісторыі лёсаў вядомых людзей краіны, якія распавядаюць у інтэрв’ю пра асноўныя этапы свайго жыцця, шчодра дзеляцца ўспамінамі пра родныя мясціны і блізкіх людзей, згадваюць пра дзяцінства, юнацтва, сталенне. У кожнага з герояў кнігі ўласная сістэма жыццёвых каардынат, што вызначыла іх адметную траекторыю лёсу.


Сярод герояў аўтарскіх размоў беларускія празаікі і паэты Янка Сіпакоў, Уладзімір Ліпскі, Алесь Карлюкевіч, Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, Казімір Камейша, Віктар Кажура, мовазнаўцы Віктар Іўчанкоў і Ігар Капылоў,  а таксама  многія іншыя. 

Траекторыя лёсу чалавека пачынаецца са своеасаблівага пункта адліку – яго нараджэння. Праходзіць час, і кожны выбірае сваю запаветную сцяжыну, стварае ўласную сістэму жыццёвых каардынат, імкнецца вызначыць правільныя арыенціры, каб напоўніць каштоўнасным сэнсам сваю наканаваную Богам і абраную сэрцам дарогу.

З адметных і непаўторных гісторый лёсу людзей складаецца гісторыя лёсу краіны, яе мінулае і сучаснае, закладваецца падмурак на будучае. І менавіта людзі – той бясцэнны скарб, які жывіць родную зямлю асаблівай сілай і магутнасцю.

 

ПАДЛІПСКАЯ Зоя Іванаўна — сябр Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі «Чалавек безбар’ернага асяроддзя — 2019». З  2009 г. была галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова». З 2019 г. займае пасаду дырэктара Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры. Яна аўтар зборнікаў паэзіі «Палон нябёсаў» (1998), «У вэлюме завей» (2005), «Малюся зорам» (2014), сцэнарыя дакументальнага фільма «Я — дзяўчынка на шары» (2009), прысвечанага беларускай пісьменніцы Раісе Баравіковай, а таксама кнігі прозы «Нашчадкі выбранцаў» (2017) і рамана-споведзі «Маналог у паўстагоддзя» (2019).

Выданне асвятляе гісторыі лёсаў вядомых людзей краіны, якія распавядаюць у інтэрв’ю пра асноўныя этапы свайго жыцця, шчодра дзеляцца ўспамінамі пра родныя мясціны і блізкіх людзей, згадваюць пра дзяцінства, юнацтва, сталенне. У кожнага з герояў кнігі ўласная сістэма жыццёвых каардынат, што вызначыла іх адметную траекторыю лёсу.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.
Апублікавана:
Праглядаў:
395