“Случчына. Старонка міла і багата”

“Случчына. Старонка міла і багата”

вокладка Случчына.jpg

“Случчына. Старонка міла і багата”. Пад такой назвай у выдавецтве “Беларусь” выйшла другая кніга серыі “Падарожжа па родным краі”.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч захапляюча, з прыцягненнем цікавых фактаў расказвае пра ўчарашні і сённяшні дзень сваёй малой радзімы. Згадваюцца знакамітыя людзі, якія нарадзіліся ці жылі тут, называюцца падзеі, што тычацца гэтай, кажучы словамі народнага песняра Якуба Коласа з “Новай зямлі”, “старонкі мілай і багатай”.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 262
Галіны дзейнасці: