Спадчына сапраўдных мастакоў

Спадчына сапраўдных мастакоў

У Год народнага адзінства, якім аб’яўлены ­2021-ы, нам, беларусам, неабходна яшчэ і яшчэ раз — і назаўсёды — далучыцца да тых вечных каштоўнасцей, што аб’ядноўваюць і загартоўваюць нацыю. Пра гэта напісаў у сваім пісьме ў рэдакцыю газеты "СБ. Беларусь сегодня" Канстанцін Карнялюк з Віцебска.

Нацыянальнае прыгожае пісьменства нам дапамагае ў гэтым, лічыць чытач:

— У гэтыя зімовыя дні ў многіх гарадах, пасёлках і вёсках краіны праходзяць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю з дня нараджэння любімых многімі пакаленнямі класікаў беларускай літаратуры — Івана Мележа і Івана Шамякіна. Беларускія пісьменнікі нарадзіліся з розніцай у тыдзень: Шамякін — 30 студзеня, Мележ — 8 лютага. Узгадваеш іх бессмяротныя творы — адразу цёпла становіцца на душы. З самага маленства палюбіў іх творчасць і я. І вось ужо многія гады класікі — мае выдатныя духоўныя сябры і настаўнікі. Цудоўна, што і сёння іх творы запатрабаваны чытачамі розных узростаў.

За іх радкамі бачым позірк сапраўдных мастакоў. Па іх творах вывучаем летапіс Беларусі. Яны бліскуча змаглі даследаваць нацыянальны характар. Абодва здолелі пераплавіць у вялікія творы энергію пачуцця і біццё растрывожаных сэрцаў за лёс Бацькаўшчыны, лёс беларусаў і беларусачак. Дык давайце, сябры, перачытаем творы знакамітых майстроў! Мы, іх нашчадкі, павінны ганарыцца спадчынай гэтых сыноў Айчыны, што вучаць нас не забываць свой род, зямлю і Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».

Апублікавана:
Праглядаў:
549