Стартаваў творчы конкурс «Жніво-2018: І хлебам адзіныя»
Сёння ў РУП «Дом прэсы» адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб ходзе ўборачнай кампаніі ў краіне», «Аб рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ і на Інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі уборачнай кампаніі «Жніво – 2018: І хлебам адзіныя».
Аб дасягненнях беларускіх аграрыяў праінфармiраваў прысутных намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі.
Па дадзеных Минсельхопрода на 3 жніўня, збожжавыя і зернабабовыя культуры прыбраныя з 1,078 млн. га, што складае 50,4% запланаванай плошчы. Сёлета масавая ўборка пачалася раней па параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 3 жніўня аграрыі намалацілі 1,268 млн. т збожжа.
У ходзе прэс-канферэнцыі начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Мінінфарма Таццяна Хмель паведаміла, што абвешчаны штогадовы рэспубліканскі творчы конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ і на Інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі уборачнай кампаніі «Жніво – 2018: І хлебам адзіныя», арганізатарам якога выступіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя мэты конкурсу – рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці аграрнага комплексу краіны, фарміраванне павагі да чалавека працы, паказ яркіх дасягненняў у ходзе ўборачнай кампаніі – 2018, садзейнічанне выхаванню працавітасці ў моладзі на станоўчым прыкладзе лепшых сямейных экіпажаў, працоўных калектываў.
На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, якiя былi апублікаваны ў друку або выйшлі ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, размешчаны на Інтэрнэт-сайтах, у перыяд уборачнай кампаніі 2018 года. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 1 кастрычніка 2018 г.
У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк, галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Зайцаў, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Сяргей Прымачэнка, а таксама намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольга Топдемiр.