Стартуе акцыя ”Звязда“ сустракаецца з сябрамі“

Стартуе акцыя ”Звязда“ сустракаецца з сябрамі“

Кніга – найлепшы сябар чалавека разумнага ва ўсе часы. Нават сёння, у эпоху кліпавага мыслення і “хуткага чытання” ў Сеціве, кніга не здае сваіх пазіцый. Даследчыкі высветлілі, што паглыбіцца ў іншую апісаную аўтарам рэальнасць магчыма толькі пры чытанні друкаванай версіі тэксту, калі ўвагу не адцягваюць спасылкі на іншыя матэрыялы ды “ўсплываючыя вокны”. А такое паглыбленне, паводле апытанняў, у наш шалёны час асацыюецца ў многіх са словам “шчасце”. Значыць, добрая кніга робіць чалавека шчаслівым. І таму сяброў і прыхільнікаў у яе нямала.

Каб пераканацца ў гэтым, з 1 кастрычніка 2019 года Выдавецкі дом ”Звязда“ распачаў акцыю ”Звязда“ сустракаецца з сябрамі“.

Акцыя пройдзе ва ўсіх буйных гарадах Магілёўскай вобласці, а яе ўрачыстае закрыццё адбудзецца 6 верасня 2020 года ў горадзе Бялынічы ў рамках Дня беларускага пісьменства.

Акцыя накіравана на падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай літаратурай. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Апублікавана:
Праглядаў:
361