Супрацоўнікі БДУ ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі

Супрацоўнікі БДУ ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі

За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў – журналістаў і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання факультэта журналістыкі ўзнагароджаны наступныя супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”– загадчык кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Ірына Уладзіміраўна Сідорская;

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, кандыдат філалагічных навук Пётр Пятровіч Жаўняровіч;

старшы выкладчык кафедры медыялогіі Раіса Іванаўна Меляшэвіч;

старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Таццяна Іванаўна Прановіч;

намеснік дэкана факультэта журналістыкі, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Андрэевіч Сцяпанаў;

дацэнт кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Аляксеевіч Ялфімаў;

загадчык кафедры медыялогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Аляксандраўна Фядотава.

Падзяка Міністра інфармацыі аб’яўлена прафесару кафедры медыялогіі, доктару філалагічных навук Ніне Ціханаўне Фральцовай.

Апублікавана:
Праглядаў:
15
Падзяліцца ў сац.сетках