Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы

Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, да Года малой радзімы і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наваполацк – культурная сталіца 2018 года” выдавецтва “Народная асвета” збіраецца ў паездку.

Творчая сустрэча-канцэрт Міхася Пазнякова адбудзецца 20 лютага - спачатку ў дзіцячых бібліятэках ім. Пушкіна і ім. Маршака, потым у Цэнтральнай бібліятэцы імя Уладзіміра Маякоўскага г. Наваполацка.

Міхаіл Паўлавіч – паэт, празаік, перекладчык, крытык, публіцыст, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі.

Творчая сустрэча адбудзецца з удзелам Вольгі Багушынскай – артысткі эстрады, заслужанай артысткі Мінскага тэатра паэзіі, лаўрэата міжнародных фестываляў, а таксама Таццяны Жылінскай – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсы, кампазітара, спявачкі, выкладчыка мастацкіх дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, лаўрэата міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Будуць гучаць вершы ў выкананні аўтара і песні на словы паэта.


Апублікавана:
Праглядаў:
262