Тэлеканал АНТ пачал работу над чарговай серыяй сацыяльнага праекта «Беларусь. Малая радзіма»
Творчая група тэлеканала АНТ пачала работу над чарговай серыяй сацыяльнага праекта «Беларусь. Малая радзіма».
Міжпраграмныя ролікі, прысвечаныя традыцыям, вытокам, выдатным землякам, захаванню памяці і духоўнай сувязі паміж рознымі пакаленнямі, з'явіліся ў эфіры яшчэ ў пачатку года і знайшлі сваю ўдзячную аўдыторыю як у эфіры, так і ў інтэрнэце, а таксама атрымалі прызнанне прафесіяналаў на міжнародным фестывалі рэкламы «Белы квадрат».
Усяго ў серыі іх будзе сем, і фінальны акорд, у якім будуць і драма, і хэпі-энд, і радзіма, і суайчыннікі, аўтары абяцаюць зрабіць асабліва яркім і запамінальным: «Гэтага яшчэ не было на беларускім тэлебачанні». І запэўніваюць, што тэма малой радзімы працягнецца ў новых праектах, і не толькі ў 2018 годзе.