Тэлеканал Euronews будзе асвятляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

Тэлеканал Euronews будзе асвятляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

Тэлеканал Euronews будзе асветляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведнае пагадненне падпісалі сёння ў Мінску дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін і дырэктар па міжнародных продажах тэлеканала К'ел Штайн.

Згодна з дагаворам з тэлекампаніяй, у эфіры будуць размешчаны 532 відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і II Еўрапейскім гульням 2019 года. Акрамя таго, у эфір выйдуць знаёмыя еўрапейскаму гледачу праграмы аб падарожжах і турыстычнай галіне і серыя спартыўных рэпартажаў аб падрыхтоўцы Мінска да маштабнай кантынентальнай падзеі.

"Асвятленне II Еўрапейскіх гульняў немагчыма без шырокага ўдзелу масмедыя. Сярод партнёраў дырэкцыі Euronews займае асаблівае месца. Тэлегледачы канала ў адпаведнасці з нашым пагадненнем змогуць убачыць матэрыялы аб падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў. Сумесны вопыт дапаможа ў будучым у асвятленні многіх значных мерапрыемстваў спартыўнага і грамадска-палітычнага значэння. Упэўнены, інфармацыйная падтрымка тэлеканала Euronews дапаможа нам прыцягнуць увагу яшчэ большай колькасці балельшчыкаў і турыстаў не толькі з Еўропы, але і з усяго свету", - адзначыў Георгій Катулін.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 200 камплектаў медалёў у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 029