Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, галоўнай мэта якога – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці i самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады.

У 2021 годзе, вызначаным у нашай краіне як ГОД НАРОДНАГА АДЗІНСТВА, асаблівае значэнне набывае навукова-практычнае забеспячэнне паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі. База для гэтага створана ў акадэмічным Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (цяпер – адзін з філіялаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), бо менавіта гэтая ўстанова забяспечвае каардынацыю і правядзенне сістэмных даследаванняў у галіне беларускага мовазнаўства.

Да Міжнароднага дня роднай мовы філіялам “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” запланавана правядзенне шэрага мерапрыемстваў – круглых сталоў, прэзентацый, мерапрыемстваў адукацыйна-забаўляльнага характару.

Прэс-рэліз

Апублікавана:
Праглядаў:
60