“У белым ветразі завей” Марыі Кобец

“У белым ветразі завей” Марыі Кобец

Па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў выдавецтве “Народная асвета” выйшла ў свет кніга “У белым ветразі завей”.

Аўтар літаратурна-мастацкага выдання – паэтка з брэсцкага Палесся Марыя Кобец – доўжыць традыцыі беларускіх паэтаў-класікаў, увабраўшы ў сваіх вершах і чысціню паэтычнай светлай лірыкі, і глыбіню філасофскай думкі. Яе творы – гэта багатая на мастацкія вобразы паэтычная вандроўка ў “бусліны край”, а таксама спроба аўтара падштурхнуць чытача да разваг аб сэнсе быцця, сэнсе існасці.


Апублікавана:
Праглядаў:
277