У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення юбілейнага ХХV Дня беларускага пісьменства»

20 жніўня 2018 г. адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пытанням падрыхтоўкі да святкавання юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства.

У ходзе мерапрыемства начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Алена Паўлава адзначыла, што за гады правядзення Дзень беларускага пісьменства стаў нацыянальным святам, адной з важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі. У Іванава адкрта кнігарня ААТ «Белкніга» «Верасень». Пройдуць ужо традыцыйныя мерапрыемствы: навукова-практычная канферэнцыя «Іванаўскія чытанні», міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў «Нацыянальнай літаратурнай прэміі». На цэнтральнай плошчы горада 1-2 верасня будзе працаваць «Фестываль кнігі і прэсы».

Намеснік старшыні Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта Рыгор Сыса адзначыў, што запланаваныя работы па добраўпарадкаванні горада да прыезду гасцей ужо практычна завершаны. Была рэканструявана пешаходная вуліца, кардынальна зменена інфраструктура парку, у якім будзе размяшчацца галоўная сцэна, мадэрнізавана сістэма асвятлення, у бліжэйшы час будзе ўстаноўлены памятны знак «Янава слова», адкрыццём якога 2 верасня пачнецца праграма асноўнага святочнага дня.

Начальнік аддзела культуры Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта Валянціна Барадзінчык распавяла пра тое, што гараджан і гасцей свята чакае насычаная праграма: заключны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў XXII абласнога свята-конкурсу духавой музыкі «Фанфара – 2018», фэст беларускай кухні і прадукцыі, прэзентацыя фестывалю воднага турызму «Мотальская рэгата», футбольны матч 12 тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе, кірмаш беларускіх прадпрыемстваў, прэзентацыя праектаў «Вулічныя музыкі», «Берасцейскія падвор’і» і шмат іншага.

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца 2 верасня ў 12.00 на галоўнай сцэне ў Цэнтральным парку.
Апублікавана:
Праглядаў:
230
Падзяліцца ў сац.сетках