У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю аддзела кітайскай літаратуры ў рамках праекта «Паліцы кітайскіх кніг»

У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю аддзела кітайскай літаратуры ў рамках праекта «Паліцы кітайскіх кніг»

У рамках удзелу дэлегацыі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Пекінскай міжнароднай кніжнай выставе ў жніўні бягучага года адбылося падпісанне кантракту паміж ААТ “Белкніга” і Кітайскай карпарацыяй па імпарту і экспарту кнігі аб пастаўцы кніжнай прадукцыі з Пекіна. А 11 верасня адбылася цырымонія адкрыцця аддзела кітайскай літаратуры ў рамках праекта “Паліцы кітайскіх кніг” у кнігарні ААТ “Белкніга” “Кнігі і кніжачкі”.

Вышэйзгаданы праект ініцыіраваны кітайскім бокам і рэалізуецца ў больш чым 10 краінах. Сёння да яго ўдзельнікаў далучыліся Беларусь.

У ходзе прэс-канферэнцыі абмеркаваны пытанні далейшай рэалізацыі дадзенага праекта.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: Алена Паўлава – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі; Аляксандр Вашкевіч – дырэктар ААТ “Белкніга”. З кітайскага боку – Пан Лілі – віцэ-прэзідэнт Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па імпарту і экспарту выданняў, Лэй Цзяньхуа – дырэктар міжнароднага дэпартамента па аўтарскіх правах, Ні Хунжі – менеджэр праекта.

 

Апублікавана:
Праглядаў:
1 419
Галіны дзейнасці: