У Гарадку працягваецца святкаванне XXX Дня беларускага пісьменства

У Гарадку працягваецца святкаванне XXX Дня беларускага пісьменства

ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ XXX ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА 3 ВЕРАСНЯ:


9.00 — Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Храм Святой Жываначальнай Троіцы, вул.Камсамольская, 14):

Пасадка саду малітвы.


11.00-16.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая):

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

”Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства“ – тэматычныя выставы гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства;

”Бацькаўшчына. У пошуках страчанага“ – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ У.Ліхадзедава (аб’екты і экспанаты па гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі, больш 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны матэрыялы па гісторыі і культуры краіны);

”Кнігі і прэса“ – экспазіцыі:

выдавецкіх арганізацый краіны,

ААТ “Белкніга”,

РУП “Белсаюздрук”,

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,

Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Выдавецкі дом ”Беларусь сегодня“,

РВУ ”Выдавецкі дом ”Звязда“,

РУП “Белпошта”.


11.00-12.30 — Круглы стол “Аб узаемаадносінах літаратуры і выяўленчага мастацтва” з удзелам выкладчыкаў УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” і членаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул.Вароўскага,3).


11.00-15.00 — Кулінарны фестываль “Мара гурмана” (гарадскі сквер, вул Савецкая):

- парад кухараў і кухцікаў;

- конкурсы тортаў і пірагоў “Квітнеючы край”, прымеркаваны да Году міра і стварэння;

- батлы кухараў-прафесіяналаў і кухараў-аматараў па прыгатаванні страў на адкрытым агні і інш.


11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” (віктарыны, конкурсы, квэсты, спаборніцтвы) (каля гарадскога сквера, вул. Пралетарская).


11.00-16.00 — Выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры  “П.Броўка. Маё ХХ стагоддзе” (вул. Вароўскага).


11.00-16.00 — “Горад майстроў”. Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА “Нацыянальны тэхнапарк” (вул. Вароўскага).


11.00-16.00 — Выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання” абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага).

11.00-16.00 — Пляцоўка ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (вул. Вароўскага):

- выстава “Творцы з азёрнага краю”, прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны;

- дзіцячая гульневая майстэрня па творы “Тарас на Парнасе”.


11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “БРСМ” (вул. Пралетарская):

Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана” (стварэнне буктрэйлераў на прачытаную паэму К.Вераніцына “Тарас на Парнасе” і іншыя літаратурныя творы славянскіх аўтараў).

Абласны фестываль дзяцей і моладзі “Прастора”:

- абласны конкурс выканаўцаў беларускай песні на вершы беларускіх аўтараў “Спадчына” (дзеці і моладзь);

- літаратурная віктарына для дзяцей і моладзі “Ведаю роднае слова”;

- караоке-марафон “Песня.Бел”;

- выстава фіналістаў Віцебскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”;

- абласныя акцыі “Роднае-народнае” і “Ганаруся роднымі сімваламі”;

- стварэнне мурала “Прастора”.


11.00-16.00 — Свята славянскіх традыцый “Павятовы горад” (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая).


11.00-16.00 — Пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі “Стужка часу Віцебшчыны” з выязным відэацэнтрам “Думкі ў цэнтра на свяце Дня беларускага пісьменства” (вул. Савецкая).


11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “Беларускі саюз жанчын” (вул. Пралетарская, 2, каля райвыканкама):

-         чэлендж жаночай паэзіі “У кахання ранейшая сутнасць”;

-         моладзевы праект “Казкі ад зайкі”;

-         інтэрнэт-акцыя “Чытаем дзецям”.


11.00-16.00 — Пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (г.Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”).


11.00-16.00 — Выстава “Кветкавы карагод” (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага).


11.00-12.15 — “Мірная, моцная, суверэнная” . Літаратурна-мастацкая імпрэза Грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ (Галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна).


12.15-12.40 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сярод творчай моладзі “Золотое перо “Белой Руси”-2023” (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна).


12.40-13.00 — Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2023 года “Хвала рукам, что пахнут хлебом” (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна).


14.00-15.00 — ЗАКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Перадача вымпела гораду–сталіцы Дня беларускага пісьменства 2024 года (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна).


18.00 — Эксклюзіўны паказ фільма “На другом берегу” (УК “Культурна-асветніцкі цэнтр”, вул.Ленінская, 4).

Апублікавана:
Праглядаў:
255