У Год малой радзімы тэлекампанія “Шклоў” распачала новы праект
“Малая радзіма малымі вачыма” -- так называецца новы праект журналістаў раённага тэлебачання. У ім хлопчыкі і дзяўчынкі Шклоўшчыны расказваюць аб месцы, дзе нарадзіліся, багатай гісторыі і прыгажосці роднага куточка, аб працавітых і знакамітых земляках. Дзеці шчыра дзеляцца ўражаннямі і эмоцыямі, напоўненымі пяшчотай і прызнаннем у любові да бацькоўскіх мясцін.
Як адзначыла аўтар праекта Наталля Бычкова, галоўная мэта новай рубрыкі – прывіць дзецям любоў да роднага, навучыць цаніць, берагчы і ніколі не забываць тое месца, дзе яны з’явіліся на свет, выраслі і ўпершыню адчулі шчасце жыцця.