У Іванава адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

У Іванава адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

У Іванава пад час святкавання XXV Дня беларускага пісьменства адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".

У гэтым годзе чытанні праходзілі пад дэвізам: "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну". У конкурсе прынялі ўдзел больш за 15 тыс. школьнікаў з усіх куткоў Беларусі. У фінал выйшлі 12 юных чытальнікаў. Яны спаборнічалі ў чатырох узроставых катэгорыях. Амаль усе дзецi выбралі творы, прысвечаныя тэме малой радзімы. Прычым , хлопчыкі дэкламавалі прозу і вершы аб абароне Айчыны. 

"Хачу выказаць падзяку ўсім, хто мае дачыненне да гэтага конкурсу. Ён захапіў не толькі дзяцей, але і бацькоў, настаунiкаў. Я ў чарговы раз адчуў, што значыць "родная мова", на якой размаўлялі мае продкі. Спадзяюся, што ў далейшым усё шырэй і шырэй будзе кола тых, каго аб'яднае беларуская мова і гэты праект", - падкрэсліў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. 

Па словах першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах, конкурс "Жывая класіка" імкліва заваяваў папулярнасць. За некалькі гадоў з раённага ўзроўню вырас да рэспубліканскага маштабу. "Мы слухалі чытальнікаў з вялікім задавальненнем, разам з імі перажывалі мноства пачуццяў. Прысвячэнне конкурсу малой радзіме, яе патаемным месцам, гісторыі, вядомым людзям - гэта тое, што закранае кожнага з нас", - лічыць яна. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы розных ступеняў ад міністэрстваў інфармацыі і адукацыі. Таксама дзецi заахвочаны пуцёўкамі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня". 

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Апублікавана:
Праглядаў:
1 407
Падзея:
Рэгіёны Беларусі: