У Карэліцкім раёне аб’яўлен конкурс на лепшы сайт дзяржаўнай установы

У Карэліцкім раёне аб’яўлен конкурс на лепшы сайт дзяржаўнай установы

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама аб’яўляе конкурс на лепшы сайт дзяржаўнай установы або арганізацыі.

Мэтай правядзення конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне афіцыйных сайтаў дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Карэліцкага раёна. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе дзяржаўныя ўстановы, якія маюць афіцыйныя сайты.

Конкурс праводзіцца завочна ў два этапы. Адборачны этап, якім будзе кіраваць арганізацыйны камітэт пры райвыканкаме, будзе доўжыцца па 15 студзеня 2019 года.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Адукацыя і навука”, “Культура, забавы і мерапрыемствы”, “Карпаратыўныя і тэматычныя Інтэрнэт-рэсурсы, “Здароўе і медыцына”, “Спорт”, “Для дзяцей і юнацтва” і інш.

Крыніца (Карэліцкая раённая газета “Полымя”)

http://www.polymia.by/2018/09/v-grodnenskoj-oblasti-vybirayut-luchshij-sajt/




Апублікавана:
Праглядаў:
1 235
Галіны дзейнасці:
Падзея: