У Мінску любяць "Звязду"

У Мінску любяць "Звязду"

У гэтым "звяздоўцы" чарговы раз пераканаліся на сустрэчы, што адбылася ў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска.

Зразумела, падчас сваіх вандровак па роднай Беларусі супрацоўнікі Выдавецкага дома "Звязда" ніколі не забываюць і пра нашу любімую сталіцу — родны Мінск. Бываюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, актыўна асвятляюць падзеі сталічнага жыцця.

Тым больш, што інфармацыйных падстаў Мінск, зразумела, забяспечвае шмат. І ўсе такія публікацыі знаходзяць сваіх удзячных чытачоў.

Друкаваныя выданні, сярод якіх на пачэсным месцы – газеты і часопісы Выдавецкага дома "Звязда" – выпісваюць і чытаюць. Варта толькі своечасова паспець аформіць падпіску на любімае выданне. Часта тыя, хто аднойчы падпісаліся на газету "Звязда", ніколькі не шкадуюць аб сваім выбары і сябруюць з выданнем на працягу дзесяцігоддзяў (такія прыклады нярэдкія). Тое ж датычыцца і іншых выданняў Выдавецкага дома. Што ў чарговы раз пацвердзіла шчырая сустрэча з чытачамі Ленінскага раёна сталіцы.

Спадзяёмся, што і ў першым паўгоддзі 2020-га, падпіска на якое ўжо ідзе поўным ходам, падпісчыкаў у выданняў Выдавецкага дома "Звязда" як у сталіцы ўвогуле, так і ў Ленінскім раёне ў прыватнасці пабольшае. Паверце, "Звязда" — гэта насамрэч годны выбар!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
387