У рэдакцыі газеты “ЛіМ” падвялі вынікі конкурсу для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Конкурс метадычных распрацовак на лепшы ўрок пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры «Урокі сучаснасці» рэдакцыя газеты “Літаратура і мастацтва” пачала ў ліпені. З таго часу на конкурс паступліла 75 работ.
Першае месца займае метадычная распрацоўка настаўніц з гарадскога пасёлка Мір Алы Бакач і Алены Смольскай «Няўрымслівыя падарожнікі» (па творы Анатоля Бутэвіча «У гасцях у вечнасці», раздзел «Мір – цыганская сталіца»). Камісія конкурсу высока ацаніла складаную форму ўрока, выдатныя творчыя здольнасці канкурсантак, устаноўку на выхаванне талерантнасці, зварот да нацыянальных традыцый розных этнічных супольнасцей шматнацыянальнай Беларусі.
Другое месца прысуджана Вользе Шведавай-Юніцкай, настаўніцы з вёскі Навасёлкі (Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). Урок пазакласнага чытання ў 6 класе па аповесці Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер» прывабіў крэатыўнасцю і інтэрактыўнасцю, разнастайнасцю форм і педагагічных прыёмаў. Вялікае значэнне мае выбар твора, які падкрэслівае адметнасць роднага кутка, спрыяе выхаванню любові да малой Радзімы.
Трэцюю прэмію атрымае Святлана Кампанеец, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Радуньскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Прапанаваныя ёю заняткі для вучняў 11 класа па тэме «Сучасная беларуская паэзія: творчасць Віктара Шніпа і Алеся Разанава» знаёмяць школьнікаў са складанай сучаснай паэзіяй, дапамагаюць выхоўваць адчуванне паэтычнага слова.
Вынікі конкурсу дазваляюць зрабіць выснову, што самыя крэатыўныя і дзейсныя педагогі жывуць на Гарадзеншчыне. І сапраўды, больш за ўсё работ прыйшло на скрыню «ЛіМа» з Гродзенскай вобласці – 22 работы, альбо 30% ад агульнай колькасці. Па 15 работ даслалі настаўнікі з Віцебшчыны і Міншчыны (у тым ліку з горада Мінска). Наступная ў рэйтынгу Гомельшчына – 13 работ. 6 работ – з Берасцейшчыны і 4 – з Магілёўшчыны. Настаўнікі з вёсак і райцэнтраў зацікавіліся конкурсам больш за сваіх калег, якія працуюць у абласных гарадах. З абласных цэнтраў паступіла 25% работ ад агульнай колькасці.

Апублікавана:
Праглядаў:
484