У тэлеканала АНТ у кастрычніку з'явіцца ўласны мабільны дадатак

У тэлеканала АНТ у кастрычніку з'явіцца ўласны мабільны дадатак

У тэлеканала АНТ у кастрычніку з'явіцца ўласны мабільны дадатак. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе тэлеканала. 

Працаваць дадатак будзе на дзвюх платформах - Android і iOS. Асновай яго стане кантэнт навін і зваротная сувязь з карыстальнікамі. 

Тэлеканал АНТ першы з калег запускае мабільны дадатак. Месяц таму АНТ запусціў Telegram-канал. Актыўна развіваецца YouTube-канал, дзе падпісана ўжо больш за 130 тыс. чалавек. Таксама абноўлены сайт канала. 

Заканчваецца рамонт у студыі "100 метраў". Яна будзе аснашчана па апошнім слове тэхнікі. Плазменны смарт-экран, дыярама з магчымасцю распазнавання 4К, камеры, якія дазваляюць здымаць пад ультрашырокім вуглом - усё гэта дасць магчымасць гледачу атрымліваць паўнацэнны эфект прысутнасці. 

У новым сезоне тэлеканал зробіць пераход на HD-фармат.На тэлеканале з'явіцца шмат новых творчых праектаў. Так, гледачы ў хуткім часе змогуць ацаніць праграму аб здарэннях у Мінску і рэгіёнах. У праекце "Трывожная кнопка" будуць выкарыстоўвацца не толькі паведамленні крымінальнай хронікі, але і ўласныя расследаванні, сюжэты з месца падзей. Акрамя таго, "Трывожная кнопка" будзе размешчана ў мабільным дадатку: клікнуўшы адзін раз, карыстальнік зможа ў рэжыме рэальнага часу запісваць відэа, пісаць паведамленні, адпраўляць аўдыяфайлы. 

Яшчэ адзін праект - праграма-інтэрв'ю. Гэты праект будзе пабудаваны не проста як дыялог у фармаце "пытанне-адказ". Яго вядучым стане публічны, аўтарытэтны чалавек, але імя пакуль не агучваецца. 

Ідзе работа над трэцім сезонам "Талента краіны": праводзіцца дабор канкурсантаў. "Песня года" таксама зменіцца - вырашана адмовіцца ад выкарыстання фанаграмы. 

У планах АНТ сумесна з "Беларусьфільмам" зрабіць сіткам на тэму, якая датычыцца кожнага гарадскога жыхара. 

Навіной сезона на АНТ таксама стаў старт вяшчання новай радыёстанцыі "Цэнтр FM",яе можна пачуць у пяці гарадах Беларусі: Мінску, Полацку, Наваполацку, Віцебску, Гродне. Плануецца, што ў хуткім часе "Цэнтр FM" пачне вяшчанне і ў іншых гарадах Беларусі, а пакуль радыёстанцыю можна слухаць у інтэрнэце ў любой кропцы свету на афіцыйным сайце centerfm.by. 

Апублікавана:
Праглядаў:
1 179
Галіны дзейнасці: