Навінка выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя»

Навінка выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя»

Спяшаемся падзяліцца выдатнай навіной: пасля поспеху кнігі Сафіі Ворса «Рыба» на рускай мове выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па шматлікіх просьбах беларускіх прыхільнікаў творчасці таленавітай аўтаркі выдала зборнік апавяданняў «Рыба» на беларускай мове. Пераклад зрабіла Зоя Падліпская.


Сафія Ворса — маладая беларуская пісьменніца, лаўрэат многіх міжнародных літаратурных конкурсаў. Яе творы вядомы чытачам Беларусі, Расіі, Балгарыі, Японіі, Літвы і Польшчы. Аўтарка заглыбляе чытача ў сваю, не падобную на іншыя, сістэму светаадчування і ў даступнай форме паказвае, як можна знайсці радасць там, дзе не чакаеш, і распавядае пра то, што не варта шукаць шчасця там, дзе яго няма. У сваіх творах яна раскрывае сапраўдныя чалавечыя пачуцці, адлюстроўвае рэалістычныя характары, хай і не заўсёды ў рэалістычнай рэчаіснасці. «У Сафіі Ворса свой індывідуальны почырк, уласны моўны тэмп і тэмбр, свая энергетыка празаічнага тэксту», — піша пра аўтара доктар філалагічныхнавук, прафесар Алесь Бельскі.


Дарэчы, у лютым кніга «Рыба» атрымала спецыяльны дыплом журы на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі»-2021 у намінацыі «Літ-фармат».


Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.
Апублікавана:
Праглядаў:
277