Уладзімір Пярцоў на Дні беларускага пісьменства: максімальна стараліся выкарыстаць маладзёжныя тэхналогіі
Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў галоўны дзень – нядзелю, 5 верасня. Адкрылася Алея пісьменнікаў: помнікі-літары, кожная – гэта пачатак прозвішча славутага жыхара Капыльшчыны. Даведацца больш пра яго творчасць, жыццё можна будзе з дапамогай QR-кодаў, якія размешчаны на кожным помніку.
Гэту аллею 4 верасня наведаў Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. Ён выказаў упэўненасць, што свята адбудзецца на вышэйшым узроўні.
Уладзімір Пярцоў, Міністр інфармацыі Беларусі:
- Для таго, каб да моладзі падыйсці праз сучасныя метады і размаўляць на мове, зразумелай для яе, мы максімальна стараліся выкарыстаць маладзёжныя тэхналогіі. Гэта і алея з QR-кодамі на лаўках, гэта QR-фэст «Капыльскі рог», прэзентацыя дадатку для праслухоўвання беларускіх кніг «Чытанка», партрэты, выкананыя ў сучасным стылі графіці на фасадах дамоў, і многае, многае іншае, што ўпершыню мы сёлета прымянілі ў падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СТБ.