Унікальная выстава адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Унікальная выстава адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Выстава «Буквары народаў свету», прымеркаваная да ХIV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, што праходзяць у Мінску, і да 400–годдзя першай у свеце кнігі з назвай «Буквар», падрыхтаванай, дарэчы, нашымі продкамі, пачала сваю работу ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Асновай экспазіцыі паслужыла адна з багацейшых уласных калекцый, сабраная латышскім педагогам і аўтарам буквароў Юрысам Цыбульсам. Больш за 1400 экзэмпляраў на 587 мовах свету, выданні ад сучасных магнітных да сапраўдных рарытэтаў.

У адкрыцці выставы, якая працягне сваю работу да верасня, прынялі ўдзел Сакратар нацыянальнай камісіі на справах ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь Наталля Счасновіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Вірсіс Марціньш, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, банкаўскай сістэмы, іншыя запрошаныя.


Апублікавана:
Праглядаў:
267