Узнагароды і падзякі Мінінфарма атрымалі супрацоўнікі сферы культуры
6 кастрычніка падчас урачыстага сходу да Дня работнікаў культуры і 70-годдзя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі сферы атрымалі Узнагароды і падзякі Мінінфарма.
Узнагароды прадстаўнікам падведамасных Мінкультуры арганізацый уручыў намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.
Так, за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культурнай спадчыны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Радміла Букач.
Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь за высокі прафесіяналізм і значны ўклад у папулярызацыю беларускай кніжнай культуры абвешчана загадчыку сектара каталагізацыі аддзела камплектавання, арганізацыі і апрацоўкі адзінага фонду Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы Жанне Глінскай і дырэктару Дрыбінскай бібліятэчнай сетки Святлане Верам’ёвай.