Узнагароджаны навукоўцы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Узнагароджаны навукоўцы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

За актыўны ўдзел у папулярызацыі дасягненняў беларускага мовазнаўства і падрыхтоўку фундаментальных навуковых даследаванняў, якія знаходзяць шырокае выкарыстанне ў рабоце сродкаў масавай інфармацыі і выдавецкай дзейнасці, аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь калектыву філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

За плённую навукова-асветніцкую дзейнасць, папулярызацыю дасягненняў беларускіх лінгвістаў у сродках масавай інфармацыі і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны супрацоўнікі дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”: Кандраценя Ірына Уладзіміраўна – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, кандыдат філалагічных навук; Курцова Вераніка Мікалаеўна – загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Ганчарэнка Кацярына Дзмітрыеўна – старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук. 

Апублікавана:
Праглядаў:
718