Узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў сістэмы “Саюздрук”

Узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў сістэмы “Саюздрук”

За шматгадовую плённую працу, актыўнае правядзенне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі праз распаўсюджванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання сістэмы “Саюздрук” Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена генеральнаму дырэктару гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Iгару Дудзічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўсаюздрук” Уладзіміру Пятровічу, дырэктару Віцебскага філіяла гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Людміле Гайдук, дырэктару Брэсцкага філіяла гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Таццяне Зіневіч, дырэктару Гомельскага філіяла гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Васілю Кулыбе, дырэктару Гродзенскага філіяла гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Паўлу Скрабко.

Нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі” узнагароджана сартавальнік паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі шостага разраду газетна-часопiснай экспедыцыi ААТ “Магілёўсаюздрук” Валянціна Якушава.

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны супрацоўнікі РУП “Белсаюздрук” – намеснік начальніка Слуцкага міжраённага аддзялення РУП “Белсаюздрук” Валянціна Шумілава, прадавец чацвёртага разраду Анжэла Гнаценка, прадавец чацвёртага разраду Ірына Дук, прадавец чацвёртага разраду Вольга Корык, прадавец шостага разраду Наталля Крэмес, прадавец чацвёртага разраду Ала Мяцельская, прадавец пятага разраду Вераніка Новікава, прадавец пятага разраду Алена Слаўнік, а таксама ААТ “Магілёўсаюздрук” – прадавец чацвёртага разраду Бабруйскага фiлiяла Наталля Баброва, прадавец чацвёртага разраду Мсцiслаўскага ўчастка Алена Радзькова, намеснiк загадчыка газетна-часопiснай экспедыцыi Алена Сяднёва, загадчык кніжнага магазіна № 9 “Раніца” Валянцiна Сiнiцкая, прадавец шостага разраду магазіна № 9 “Раніца Ларыса Траццякова.

Апублікавана:
Праглядаў:
257
Галіны дзейнасці:
Падзяліцца ў сац.сетках