V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.

Падчас форуму адбудуцца пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву, Савета дзелавога супрацоўніцтва. "Акрамя таго, будуць арганізаваны секцыйныя пасяджэнні, пройдуць Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Магілёўскай вобласці, моладзевы форум, выстаўка-кірмаш рамёстваў, турнір па хакеі з шайбай спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва і іншыя мерапрыемствы. Да форуму будзе прымеркавана таксама серыя рэгіянальных і раённых мерапрыемстваў", - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва".

У праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе шмат навінак. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна падчас пасяджэння беларускага і расійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.

Так, упершыню напярэдадні форуму пройдзе Тыдзень інтэграцыі: Магілёўская вобласць і Магілёў будуць прымаць шматлікія дэлегацыі, праводзіць розныя мерапрыемствы. Запланавана і правядзенне Савета дзелавога супрацоўніцтва. Яркімі і цікавымі абяцаюць стаць злёт студэнцкіх атрадаў і моладзевая спартакіяда.

"У гэтым форуме чакаецца ўдзел вялікай колькасці моладзі. Маладыя людзі будуць задзейнічаны ў рабоце ўсіх секцый, каб абмяркоўваць прыярытэты будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Пройдзе цікавы моладзевы форум з удзелам дэлегацый з розных рэгіёнаў дзвюх дзяржаў. Чакаецца адкрыты дыялог, падчас якога мы падвядзем вынікі супрацоўніцтва і паставім задачы на сярэднетэрміновую перспектыву", - адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

ПРАГРАМА 5 Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Апублікавана:
Праглядаў:
73
Падзяліцца ў сац.сетках