Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Голас Сенненшчыны" (г. Сянно) з нагоды стагоддзя з дня выхаду ў свет першага нумара газеты

Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Голас Сенненшчыны" (г. Сянно) з нагоды стагоддзя з дня выхаду ў свет першага нумара газеты

 

Калектыву рэдакцыі газеты "Голас Сенненшчыны",
г. Сянно

 

Паважаныя сябры! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды юбілею – 100-годдзя з дня выхаду ў свет першага нумара газеты "Голас Сенненшчыны".

На працягу свайго існавання выданне стала сапраўднай гістарычнай хронікай рэгіёна. Газета заўсёды заставалася паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

І сёння "Голас Сенненшчыны" ў кожным нумары праўдзіва, без скептыцызму і прыхарошвання, шляхам асвятлення падзей у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах паказвае развіццё Сенненскага раёна і краіны ў цэлым ва ўсіх яго шматгранных выяўленнях.

Ваш энтузіязм, шчырае жаданне ўсяліць у чытача веру ў свае сілы, у будучыню дазваляе калектыву газеты эфектыўна працаваць і дасягаць новых вяршыняў.

Жадаю супрацоўнікам рэдакцыі, аўтарскаму актыву, чытачам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, поспехаў у працы, міру і дабрабыту.

 

Аляксандр Карлюкевіч

 


Апублікавана:
Праглядаў:
313