Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Родная ніва" з нагоды 100-годдзя з дня выхаду ў свет першага нумара газеты
Паважаныя сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды юбілею – 100-годдзя з дня выхаду ў свет першага нумара газеты "Родная ніва".
"Родная ніва" на працягу цэлага стагоддзя нясе сваю высакародную місію інфармавання насельніцтва аб сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці рэгіёна. І сёння, у сучаснай Беларусі, выданне імкнецца як мага больш выконваць свае адметныя ў грамадстве задачы.
У газеты багатая гісторыя і добрыя традыцыі. І сучаснае пакаленне журналістаў беражліва захоўвае каштоўную творчую спадчыну выдання, з лёсам якога звязаны вядомыя беларускія пісьменнікі – П. Трус, М. Чарот, А. Якімовіч, К. Чорны, А. Дудар, У. Дубоўка, Я. Пушча. Ад старэйшых майстроў пяра ўзяты на ўзбраенне энтузіязм, адданасць справе, адказнасць, творчы падыход.
Упэўнены, што вы і далей будзеце захоўваць славутыя традыцыі газеты, выкарыстоўваць свае веды і вопыт на карысць роднай Беларусі.
Шчыра жадаю супрацоўнікам, усім сябрам газеты моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Карлюкевіч