«Васiльковае поле Айчыны» на бялыніцкай зямлі

«Васiльковае поле Айчыны» на бялыніцкай зямлі

У гэтым годзе сталiцай Дня беларускага пiсьменства стануць Бялынiчы. Традыцыйна выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» iмкнецца пазнаёмiць чытачоў з лiтаратурнай спадчынай зямлi, дзе адбудзецца свята. У зборнiку «Васiльковае поле Айчыны» прадстаўленыя аўтары розных эпох, якiя маюць дачыненне да Бялынiччыны — нарадзiлiся на ёй альбо нейкi час жылi. 

Першая персаналiя зборнiка — пiсьменнiк XIX стагоддзя Зянон Фiш. Ён нарадзiўся ў Бялынiчах: ягоны бацька, прафесар‑лiнгвiст, ажанiўся з дачкой мясцовага памешчыка‑арандатара. Зянон Фiш пiсаў на польскай мове пад псеўданiмам Тадэвуш Падалiца, але адлюстроўваў рэалii Украiны, дзе доўгi час пасля жыў. Праславiўся палемiкай з расiйскiм акадэмiкам Мiкалаем Кастамаравым, у якой даказваў права народаў на самавызначэнне. 

Цiкавыя i прыклады паэтычнай творчасцi Васiля Жудро, якi на мяжы XIX i ХХ стагоддзяў быў святаром праваслаўнага храма на Бялынiччыне. 

Чытач сустрэне ўрывак з папулярнага рамана ўраджэнкi Бялынiчаў Наталлi Батраковай «Миг бесконечности» i ўрывак рамана «Карчоўскiя прыгоды Банiфацыя» Мiхася Карпечанкi, складальнiка зборнiка. 

Выдатны мастак Вiтольд Бялынiцкi‑Бiруля адлюстраваў у сваiх кар­цiнах краявiды роднай Бялынiччыны, але пакiнуў i лiтаратурную спадчыну: чытач пазнаёмiцца з яго апавяданнем «Лисья охота». 

Вядомы музыка Юрый Несцярэнка таксама мае лiтаратурны талент, у яго шчырых апавяданнях можна вычытаць рэалii колiшняй беларускай рок‑тусоўкi. «Былiннай лясной стараной» называе малую радзiму паэт Змiтрок Марозаў. 

Зрэшты, паэтычныя скарбы края багата прадстаўлены вершамi Аляксандра Мель­нiкава, Рыгора Сарокi, Вiктара Хаўратовiча, Антона Шчырыцы, Рыгора Яўсеева, Васiля Дзеравяшкi ды iншых творцаў. А iлюстрацыi дапамогуць больш яскрава ўявiць край, якi iх натхняў. 

Ларыса Рублеўская 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах “СБ. Беларусь сегодня”

Апублікавана:
Праглядаў:
610