Верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на 101 мове свету

Верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на 101 мове свету

Кніга аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», якая выйшла у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету.

Аб’яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных  у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй — данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, яна сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету.

Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, усіх тых, каго цікавіць Беларусь, хто хоча спазнаць душу беларускага народа і паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «А хто там ідзе?».


Апублікавана:
Праглядаў:
403