“Весніку Чэрыкаўшчыны” – 100!

“Весніку Чэрыкаўшчыны” – 100!

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў рэдакцыі раённай газеты “Веснік Чэрыкаўшчыны” са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара.

“100 год – немалы адрэзак часу… Дзякуючы прафесійнай, творчай працы зладжанага рэдакцыйнага калектыву, выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што газета мае не толькі сваю багатую гісторыю, але і свае традыцыі, аўтарскаму калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку.

Знаходзячыся на вастрыні жыцця, газета садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, заўсёды застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Міністр упэўнены, што і надалей калектыў рэдакцыі будзе трымацца абранага курсу служэння праўдзе жыцця, захавае вернасць свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.

Аляксандр Карлюкевіч пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі, каб любімая праца прыносіла толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапала сіл і энергіі, а таксама моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Апублікавана:
Праглядаў:
238