Выдадзены дазволы на распаўсюджванне пяці замежных тэлепраграм

Выдадзены дазволы на распаўсюджванне пяці замежных тэлепраграм

Загадам Міністэрства інфармацыі выдадзены дазволы на распаўсюджванне тэлепраграм «АИВА», «RATNIK», «Матч! Планета», «Сказки Зайки»,«Джой Кук». Тэрмін дзеяння дазволаў – 3 гады.

Названыя замежныя тэлепраграмы маюць забаўляльную, музычную, спартыўную, інфармацыйную і дзіцячую накіраванасць, а таксама дэманструюць мастацкія фільмы.

Нагадваем: наяўнасць замежнага сродку масавай інфармацыі ў Спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол, вызваляе іншых асоб, упаўнаважаных на распаўсюджванне гэтага замежнага СМІ, ад атрымання адпаведнага дазволу.
Апублікавана:
Праглядаў:
510