Выдавецтва «Беларусь» прэзентавала кнігу «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.): пытанні і адказы»

Выдавецтва «Беларусь» прэзентавала кнігу «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.): пытанні і адказы»

26 верасня ў кніжнай краме «Светач» выдавецтва «Беларусь» правяло прэзентацыю кнігі беларускага гісторыка Віктара Ермаловіча «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.): пытанні і адказы».


Віктар Ермаловіч адзначыў, што гэтыя восеньскія дні асаблівыя для нашай краіны, бо 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы населены пункт Беларусі, тады гэта быў раённы цэнтр Камарын Палескай вобласці. І з гэтай падзеі пачалося цяжкае пераможнае шэсце.


У кнізе на дакладных гістарычных фактах і матэрыялах разглядаюцца асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Выданне дазваляе лагічна прасачыць гістарычны ланцужок падзей, што папярэднічалі пачатку вайны і зʼяўляюцца яе сапраўднай прычынай. Аўтар кнігі мовай рэальных фактаў расказвае аб трагічным пачатку Вялікай Айчыннай вайны летам 1941 года, станаўленні і развіцці партызанскаха руху на акупіраванай ворагам тэрыторыі нашай краіны, аб нямецкім акупацыйным рэжыме і палітыцы генацыду супраць беларускага народа, які выкарыстоўваў гэты рэжым, некаторых пытаннях існавання беларускай калабарацыі ў гады нямецкай акупацыі Беларусі (1941-1944 гг.).


Значная ўвага ў кнізе надаецца пытанням баявых дзеянняў Чырвонай Арміі, накіраваных на вызваленне Беларусі ў 1943-1944 гг. і ўдзеле воінаў-беларусаў у вызваленні краiн Еўропы і Далёкага Усходу ў гады Другой сусветнай вайны ад германскіх і японскіх акупантаў.


Акрамя таго, у выданні разглядаюцца пытанні аб велізарных стратах народа Беларусі ў гэтай жорсткай і кровапралітнай вайне і лёсавызначальных выніках Вялікай Айчыннай вайны, якія спрыялі фарміраванню якасна новага светапогляду беларусаў як сучаснай нацыі.

Паказаны таксамf асаблівасці міжнародных адносін у гады Другой сусветнай вайны і ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.


Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні сталічнай 44-й школы.

Апублікавана:
Праглядаў:
421