Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучіла на конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” кнігу Віктара Шніпа “Трава бясконцасці. Дзённікавы раман паэта”

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучіла на конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” кнігу Віктара Шніпа “Трава бясконцасці. Дзённікавы раман паэта”

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыю “Лепшы твор прозы” вылучана кніга Віктара Шніпа “Трава бясконцасці. Дзённікавы раман паэта” (Минск, “Мастацкая літаратура”, 2018).

          Трава – гэта зялёнае святло. Трава – гэта жыццё. Трава – гэта мы. Яна высокая, як і ўсё, што было высокім у дзяцінстве. Яна глыбокая, як нашы рэкі і азёры. Яна вечная, як наша памяць. Яна бясконцая, як неба. І, чытаючы гэту кнігу, кожны супольна з аўтарам зможа зайсці ў траву, якая была, ёсць і будзе.

Кніга прозы “Трава бясконцасці. Дзённікавы раман паэта” – не раман у класічным значэнні, але асобныя рысы ёсць. Гэта працягласць паэтычнай дзеі, гэта вялікая колькасць персанажаў. Гэта некалькі ўзроўняў расповеду: ёсць побытавы, дзе проста паэтычна фіксуецца падзея; паэтычныя развагі – пра жыццё, пра месца творцы ў ім, пра ролю мастацтва і інш. Ёсць тонкія паэтычныя сюжэтныя лініі, якія наўпрост звязаныя з пэўнымі тэмамі: тэма бацькоў і малой радзімы, тэма падарожжа. Працы, творчага асяродка і сям’і.

Важная адметнасць кнігі – яе сарцавіна. У літаральным значэнні і ў лірычна-метафарычным: сэрцам гэтых празаічных дзённікаў з’яўляюцца вершы аўтара, якія кажуць пра тое, што рассыпана між радкоў дзённіка. Яшчэ адной адметнай рысай дзённікавага рамана з’яўляецца нечаканасць. Яна заўсёды адрознівае сапраўднага паэта ад простага чалавека. Бо паэт нават у лірычных празаічных творах паказвае сваё бачанне свету, да яго не заўважанае нікім.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 387