Выдавецтва «Народная асвета» правяло шэраг прэзентацый у Віцебску

Выдавецтва «Народная асвета» правяло шэраг прэзентацый у Віцебску

13 верасня 2018 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна выдавецтва «Народная асвета» правяло прэзентацыю навукова-папулярнай серыі кніг «Рассказы Деда Природоведа».

Кнігі гэтай серыі даюць магчымасць юным чытачам пазнаёміцца з раслінным і жывёльным светам. Кожная кніга – цікавае падарожжа да новых таямніц прыроды, а гульнятэка ўяўляе разнастайныя віктарыны і гульні. У такой форме аўтары лёгка знаходзяць кантакт з дзецьмі.

Прэзентацыя прайшла цікава: з гульнямі, загадкамі, віктарынамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы ад аўтара – Сяргея Трафімава.

У гэты дзень таксама адбыліся сустрэчы з навучэнцамі гімназіі №8 і сярэдняй школы №18 г.Віцебска.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 254
Галіны дзейнасці:
Падзея:
Рэгіёны Беларусі: