Прэзентацыя кніг ад выдавецтва “Пачатковая школа” ў адноўленай краме “Светач”

Прэзентацыя кніг ад выдавецтва “Пачатковая школа” ў адноўленай краме “Светач”

У кніжнай краме “Светач” ОАО "Белкніга" прайшла прэзентацыя дзвюх кніг Віктара Кажуры – “Маленькай азбукі вялікай краіны” і “Азбукі ў вершах і малюнках”, якія былі выпушчаны выдавецтвам “Пачатковая школа” ў Год малой радзімы. 

“Маленькая азбука вялікай краіны” мае прыгожыя малюнкі на кожную літару беларускай мовы. На старонках маленькія беларусы і беларусачкі знойдуць факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.

На прэзентацыю завіталі школьнікі з “Гімназіі №29 г. Мінска”. Дзеці былі вельмі актыўныя, здзiвiлi аўтара сваiмi ведамi беларускай мовы, а самыя разумныя атрымалі падарункі ад выдавецтва “Пачатковая школа”. Напрыканцы сярод удзельнікаў мерапрыемства быў праведзены розыгрыш кніг з подпісамі аўтара – яны дасталіся хлопчыку і дзяўчынцы з 2 класа гімназіі.

Апублікавана:
Праглядаў:
452