Прэзентацыя навінкі ад выдавецтва “Пачатковая школа”

Прэзентацыя навінкі ад выдавецтва “Пачатковая школа”

Выдавецтва “Пачатковая школа” прэзентавала навінку пад аўтарствам беларускай пісьменніцы Алены Масла. Імпрэза адбылася ў краме “Кнігаполіс”.

Кніга “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі” распавядае пра таямнічы і захапляльны свет беларускіх балот. У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі іх утварэння, відамі і значэннем у прыродзе. Асобнае месца ў кнізе адведзена знаёмству з жывёльным і раслінным светам балот. Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа.

Дзецям было цікава слухаць гісторыі аўтара, легенды, а таксама знаёміцца з героямі кнігі.

Напрыканцы прэзентацыі быў праведзены розыгрыш, пераможцам якога стаў хлопчык, які і атрымаў у падарунак “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”.

пачатковая школа

(фотаздымкі: Яна Сабіна)


Апублікавана:
Праглядаў:
1 025