Выйшаў у свет альманах твораў розных нацыянальных літаратур «Созвучие. Беларусь — Россия»
У мiнскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў альманах твораў розных нацыянальных літаратур «Созвучие. Беларусь - Россия». Пад адной вокладкай суседнічаюць пісьменнікі Мінска і Масквы, паэты і празаікі. А яшчэ ў альманаху — артыкулы, эсэ, інтэрв'ю, нарысы, прысвечаныя розным нацыянальным літаратурам. І як асаблівае адкрыццё літаратурна-мастацкага альманаха — публікацыя вершаў сербскай паэткі Даяны Лазарэвіч, якая піша свае творы на трох мовах: рускай, украінскай і беларускай, а таксама перакладае на сербскі творы паэтаў Расіі, Украіны і Беларусі. Нядаўна яна выдала ў Бялградзе кнігу вершаў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча «Вянок» у перакладзе на сербскую мову.
Выпуск альманаха ажыццяўляўся пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Раней выдавецкім домам «Звязда» былі выпушчаныя тры зборніка «Созвучия». Адзін выпуск быў прысвечаны партнёрству беларускай літаратуры з літаратурамі народаў свету. Пра двух іншых распавядаюць іх назвы: «Созвучие. Беларусь - Москва» і «Созвучие. Беларусь - Санкт-Петербург».
«Созвучие. Беларусь - Россия» — гэта яшчэ і добры мост для прадстаўлення беларускай літаратуры на рускай мове. Відавочна, што сёння некалі адну з самых чытэльных літаратур савецкіх рэспублік — беларускую — сталі перакладаць усё менш і менш. Калі раней у Маскве ў такіх выдавецтвах, як «Советский писатель», «Художественная литература», «Молодая гвардия», «Детская литература», «Малыш» выходзіла ад пяці да дзесяці, а то і больш кніг беларускіх аўтараў, то сёння і выдавецтваў некаторых ужо няма, і лічаныя кнігі пісьменнікаў з Беларусі і іншых постсавецкіх дзяржаў выходзяць у Расіі. Таму, перакананыя ў мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура», альманах «Созвучие. Беларусь - Россия» абавязкова варта прэзентаваць на традыцыйнай вераснёўскай Маскоўскай кніжнай выставе-кірмашы.
— Мы хацелі б на такую прэзентацыю запрасіць аўтараў з Расіі, з розных яе рэгіёнаў, — дзеліцца сваімі меркаваннямі укладальнік альманаха і галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт Віктар Шніп. — Думаю, што будзе цікава не толькі гасцям, але і ўсім нам паразважаць і аб літаратурных сувязях, і аб тым, што значыць сёння мастацкі пераклад для развіцця ў цэлым адносін у галіне культуры, і якая роля літаратуры ў збліжэнні народаў і краін.
У цяперашні час у выдавецтве плануюцца іншыя творчыя праекты, якія раскажуць беларускаму чытачу аб сучасным літаратурным працэсе ў Расійскай Федэрацыі. Новыя кнігі выйдуць і ў серыі «Сябрына. Поэзия народов России».