Выйшаў у свет чарговы зборнік твораў маладых аўтараў “Першацвет”
У зборнік, які пабачыў свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, увайшлі творы дзесяці празаікаў і дзесяці паэтаў, якія сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу з аднайменнай назвай сярод маладых літаратараў.
Заснавальнікам конкурсу з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, арганізатарамі – РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” і выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Мэтай такога супрацоўніцтва з’яўляецца аб’яднанне намаганняў на адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, прадастаўленне маладым аўтарам магчымасці першай публікацыі, стварэнне ўмоў для іх зносін і творчага ўзаемадзеяння, прыцягненне ўвагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый.
Конкурс арыентаваны на маладых таленавітых аўтараў, здольных выразіць разнастайнасць нашага часу і закліканы стымуляваць іх прафесійны і літаратурна-стылістычны патэнцыял.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Першацвет” адбудзецца ў рамках XXV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.
Апублікавана:
Праглядаў:
393