Выйшла ў свет чарговае выданне серыі “Падарожжа па родным краі”

Выйшла ў свет чарговае выданне серыі “Падарожжа па родным краі”

“Прыдзвінне. Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі” – чарговая кніга серыі “Падарожжа па родным краі”,  заснаванай ў 2019 годзе.

 Выданне знаёміць з мясцінамі, звязанымі з жыццём і творчасцю славутых пісьменнікаў і паэтаў розных эпох, а таксама людзей, якія зрабілі значны ўклад у культурную спадчыну нашай краіны.

У кнізе аўтар І.І.Каліноўскі распавядае пра Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Браніслава Эпімах-Шыпілу, Ігната Буйніцкага, Васіля Быкава, Петруся Броўку, Еўдакію Лось, Рыгора Барадуліна, Язэпа Драздовіча і інш. Ён раскрывае цікавы краязнаўчы матэрыял непаўторных куточкаў Полаччыны, Ушаччыны, Глыбоччыны.

Выпуск выдання ажыццёўлены выдавецтвам “Беларусь” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 169
Галіны дзейнасці:
Рэгіёны Беларусі: