“Гродна. Падарожжа ў часе”
Чарговая кніга серыі “У пошуках страчанага” вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Гродна. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі горада з канца XIX стагоддзя да сярэдзіны 70-х гадоў.
Кніга выйшла на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.
Выпуск выдання ажыццёўлены Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі.