Выйшла ў свет трэцяе, дапоўненае выданне анталогіі “Францыск Скарына на мовах народаў свету”

У кнізе змешчаны і іншыя пераклады на беларускую мову неўміручых радкоў Францыска Скарыны — Сяргея Панізніка, Івана Саверчанкі. Дарэчы, і на некаторыя іншыя мовы ў анталогіі — па некалькі перакладаў: на рускую (Уладзіміра Беразева, Алега Буркіна, Валерыя Грышкаўца), крымска-татарскую, марыйскую, нямецкую (ажно чатыры пераклады!), сербскую, удмурцкую, чэшскую. Сярод перакладчыкаў — вельмі вядомыя ў сваіх краінах, сваіх рэгіёнах літаратары.
Выпуск выдання ажыццёўлены Паліграфкамбінатам імя Якуба Коласа па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь