“Я да цябе прапісаны, мой край…”

“Я да цябе прапісаны, мой край…”

Літаратурна-музычная імпрэза "“Я да цябе прапісаны, мой край…” адбылася ў сярэдняй школе № 3 горада Клецка.

Падчас мерапрыемства вядучы рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнік Дзмітрый Пятровіч расказаў школьнікам аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, прэзентаваў кнігі, якія ўбачылі свет у выдавецтве,  расказаў пра іх аўтараў, пазнаёміў з уласнай творчасцю.

З цікавасцю дзеці прынялі прапанову паўдзельнічаць у конкурсе сачыненняў і малюнкаў па прачытаных творах любімых беларускіх пісьменнікаў, які арганізавала выдавецтва “Мастацкая літаратура”.


Апублікавана:
Праглядаў:
335