Зацверджаны склад журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”
Пратаколам пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” ад 18 мая 2018 года, створанага загадам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь № 153, зацверджаны склады журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” і экспертнай камісіі па адбору твораў на суісканне прэміі Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”.
Склад журы Рэспубліканскага конкурсу
“Нацыянальная літаратурная прэмія”
Саверчанка Іван Васільевіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прафесар, доктар філалагічных навук (сустаршыня журы);
Лёгкі Павел Мікалаевіч – намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (сустаршыня журы);
Стэльмах Алена Анатольеўна– першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Бадак Алесь Мікалаевіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, дырэктар ВРУП “Мастацкая літаратура”;
Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”;
Саламаха Уладзімір Пятровіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаурэат першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі;
Марчук Георгій Васільевіч – член Прэзідыума і Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Ждан Алег Аляксеевіч – член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Паўлава Алена Савельеўна – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (старшыня экспертнай каміссіі).
Склад экспертнай камісіі па адбору твораў на суісканне прэміі Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”
Паўлава Алена Савельеўна – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (старшыня экспертнай каміссіі);
Гарадніцкі Яўген Андрэевіч – член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, крытык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук (намеснік старшыні экспертнай каміссіі);
Марціновіч Аляксандр Андрэевіч член Праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Мальчэўская Алена Аляксандраўна – член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, галоўны рэдактар часопіса “Полымя”;
Воцінава Святлана Дзмітрыеўна – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”;
Чарота Аляксей Іванавіч – член Прэзідыума ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік дырэктара РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” – галоўны рэдактар часопіса “Нёман”;
Цімошык Ларыса Іванаўна – галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”;
Задзяркоўская Наталля Іванаўна – начальнік упраўлення устаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна – галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Швед Таццяна Аляксееўна – дырэктар дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;
Гук Святлана Іванаўна – начальнік гандлёвага аддзела ААТ “Белкніга”.